Алексей Шедько «...только не думай»

Алякандра ПаплыкаМузыку Аляксея Шадзько я ўпершыню пачула на гэтым альбоме. Палітру музычных фарбаў ён выкарыстоўвае разнастайную: ад вясёлкавых зразумелых колераў да размазаных пальцам празрыстых пастэляў.

У першым выпадку адчуваюцца выразнае падпарадкаванне жанру ды ігра «па правілах» («Три диплома», «Дождливый блюз»). Трохі прадказальна, але сумленна і па-чэснаму.

Алексей Шедько, ...только не думайУ другім жа — той самы салодкі рок: вольны, дарожны, з крыламі і хрыпатцой у голасе... І менавіта гэты варыянт прыйшоўся мне па душы, такі шчыры, будзённы.

Тэкставая паэтыка падалася мне глыбокай, але й па-мужчынску сціплай. Часта эксплуатавался тэма надвор’я й дажджу («Не ждали», «Дождливый блюз», «Свобода», «Я больше не буду», «Не заблудись»). Мабыць, менавіта гэтай метафарай Шадзько мусіў выразіць свой настрой на ўвесь альбом. Такая сабе «печаль моя светла», такія звычайныя, але прыемныя эмоцыі: ранішняя кава, вецер у спякоту ці рука ў руцэ.

Цяжкая рок-музыка для мяне — звычайная рэч, таму асабіста мне музыку такога кшалту слухаць было лёгка: яна і прыемны фон, і парцыённая філасофія. Яна прыемна ахінае, як утульны кокан, як малочны туман.
Маімі асабістымі фаварытамі сталі песні «Баржа» і «Я дома».

Ultra-Music. Прослушка. 24.12.2013

Случайное фото

drbg4_1.jpg
Яндекс цитирования
Яндекс.Метрика
200stran.ru
Рейтинг@Mail.ru
tveedo